У панядзелак, 4 сакавіка, у бібліятэцы імя Максіма Багдановіча для жанчын будзе працаваць бясплатная юрыдычная кансультацыя.
Яна разлічаная дапамагчы тым, хто выхоўвае непаўналетніх дзяцей.
Гэтую акцыю праводзіць цэнтральная раённая бібліятэка сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Мерапрыемства пачнецца а 17 гадзіне вечара.
Папярэдні запіс па тэлефоне 77-15-66.
Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела абслугоўвання бібліятэкі Таццяна Закрэўская.
Аддзел інфармацыі.
Фота zdravonews.ru