“Рэгіянальная газета” ўзяла ўчора інтэрв’ю ў Фёдара Дамаценкі, які працаваў да нядаўняга часу старшынёй Маладзечанскага райвыканкама.

Фёдар Аляксандравіч, віншуем Вас з новым прызначэннем і просім адказаць нашаму выданню на некалькі пытанняў.

–       З якімі пачуццямі і настроем Вы пакідаеце Маладзечна?

–       Са шкадаваннем, бо мае планы былі разлічаныя да 2015 года. Не ўсё атрымалася выканаць у горадзе, у агра-прамысловым комплексе раёна: пабудаваць стадыён у Чысці, бальніцу, школу-сад, дзве новыя фермы, рэканструяваць чатыры. Не хапіла на гэта часу.

–       Што, на Ваш погляд, самае важнае Вы зрабілі за час свайго старшынства?

–       Лічу важным тое, што Маладзечна заўважылі і прызналі на рэспубліканскім узроўні ў бізнэсе, добраўпарадкаванні, раён – у нарыхтоўцы кармоў. Мы сталі прыкладам і да нас сталі прыязджаць, каб пераймаць досвед.

–       Чаму навучыла праца ў Маладзечанскім райвыканкаме?

–       Праца ў Маладзечанскім райвыканкаме дала мне новы досвед у кіраванні і самае важнае, што Маладзечна гэта не завод, а горад з велізарным патэнцыялам, які навучыў верыць у вінікі здавалася б практычна невыканальных задач.

–       Якія пачатыя праекты Вы пакідаеце новаму старшыні выканкама?

–       Я жадаю яму захаваць і прымножыць дасягнутае раёнам.

–       Ці будзеце  часам прыязджаць гуляць у валейбол са сваёй камандай?

–       Так.

–       Што пажадаеце на развітанне жанчынам нашага рэгіёну напярэдадні іх свята?

–       Самыя прыгожыя вуліцы і добрыя жанчыны – у Маладзечне. Шчасця ім і дабрабыту, кахання і здароўя.

Дзякуй за адказы. Жадаем поспехаў на новай пасадзе і здароўя.

“Рэгіянальна газета”.