Упрыгожце святочны стол прыгожай закускай, якая адразу падорыць вясновы настрой!

Памідоры разрэжце зверху крыж-накрыж і выцягніце сярэдзіну. Сыр натрыце на тарцы, вараныя яйкі дробна пасячыце, а часнок прапусціце праз  прэс.

Яйкі, сыр і часнок змяшайце, дадайце маянэз, пасаліце. Запоўніць гэтай начынкай памідоры. З зялёнай цыбулі зрабіце сцяблінкі, а з агурка выражце лісточкі.

Выкладзіце на талерку цюльпаны з памідораў, упрыгожце кукурузай.

Тэкля БОРШЧ.

Фота diets.ru.