Ён быў забіты ў падвале свайго дома. Рукі былі звязаныя, а рот залеплены.

Паводле папярэдніх дадзеных, на яго целе знайшлі сляды катаванняў.

Яго цела знайшла жонка.

Раман Вайніцкі — прэзідэнт згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве ад 2009 года, прадстаўляе беларускую дыяспару ў Сойме Літвы. Намеснік дырэктара беларускай гімназіі імя Францішка Скарыны ў Вільні. Нарадзіўся ў мястэчку Вішнева Валожынскага раёна 17 жніўня 1961 года.

Як распавялі delfi.lt яго знаёмыя, апошні час ён быў у паніцы.

Раман Вайніцкі даў інтэрв’ю для «РГ» у кастрычніку з нагоды набыцця навучальнай ўстановай, у якой ён працуе, статуса гімназіі (У Вільні зноў працуе беларуская гімназія (+відэа)).

Ён быў адным з ініцыятараў і арганізатараў стварэння ў Вільні беларускамоўнай навучальнай ўстановы. У гэтай школе ён стварыў музей беларускіх кніг і прадметаў сялянскага быту. Многія з іх ён прывёз са сваёй радзімы — Вішнева.