У Ашмянскім раёне пабудуюць летні стадыён па трансмежавай праграме.

Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “супрацоўніцтва – дзейнасць – будучыня” стаў пераможцам конкурсу заявак па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва “Польшча – Беларусь – Україна” 2007–2013 гадоў. Сёлета 28 лютага праект адобрыў Савет Міністраў Беларусі.

Праект ажыццяўляюць польскі горад Сувалкі і Ашмянскі райвыканкам.

Галоўная яго мэта – супрацоўніцтва органаў самакіравання ў галіне папярэджання залішняй вагі і атлусцення насельніцтва з дапамогай спартыўных аб’ектаў. Асноўныя сродкі будуць накіраваныя на ўзвядзенне спартыўных аб’ектаў у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці і Пжэбродзе польскіх Сувалак.

Агульны бюджэт праекта – больш за 1 мільён 674 тысячы еўра. Больш за 615 тысяч еўра накіравана на фінансаванне беларускай часткі. У фінансаванні праекта прымаюць удзел і мясцовыя выканкамы.

У прыватнасці, у Ашмянах грошы накіруюць на будаўніцтва летняга стадыёна. Адкрыты спартыўны аб’ект з трыбунамі на 500 месцаў плануецца пабудаваць у райцэнтры за два гады. Праект прадугледжвае футбольнае поле, бегавыя дарожкі, зону для штурхання ядра і іншае.

Паводле БелТА.

Фота proza.ru