У санаторыі “Прыазёрны” ў к. п. Нарач (Купа) 7 сакавіка прайшоў конкурс “Міс “Прыазёрны”. Удзельнічалі ў ім пяць супрацоўніц здраўніцы.
Яны дэманстравалі адзенне ў розных стылях: дзелавым, маладзёжным, пляжным, вячэрнім. Па выніках конкурсу кожную з удзельніц адзначылі ў пэўнай намінацыі. А “Міс “Глядацкіх сімпатый” стала Кацярына Гурская.

Аддзел інфармацыі.

Фота http://bezformata.ru