Жыхарка Вілейкі звярнулася ў міліцыю 16 сакавіка. Крадзеж адбыўся з 5 па 16 сакавіка, калі гаспадыні не было дома.

Жанчына расказала, што з яе недабудаванага дома, дзе яна перыядычна бывае, укралі пыласос, пральную машыну, два электрычныя награвальнікі, электраінструмент, іншыя рэчы на агульную суму 7 мільёнаў 685 тысяч рублёў.

Злодзей пранік у дом, разбіўшы шыбу ў акне.

Узбуджаная крымінальная справа.

Аддзел інфармацыі.

Фота ural-remont.ucoz.ru