У пятніцу, 29 сакавіка, у актавай зале Вілейскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа адбудзецца традыцыйны фестываль КВЗ сярод каманд працоўнай моладзі Вілейшчыны. Называецца ён “Смех і радасць КВЗ прыносіць людзям!”.

Заяўкі на ўдзел у фестывалі падалі 3 каманды. Гульня складзецца з трох конкурсаў: “Прывітанне”, “Размінка” і “Хатняе заданне”, паведаміла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Вераніка Гайчук.  Уваход на мерапрыемства бясплатны. Пачатак – у  17.30.

Аддзел інфармацыі.

Фота kino-live.org.