Спаборніцтвы праводзіліся па класічным двухбор’і ў двух вагавых катэгорыях – да 100 кг і звыш 100 кг. Удзельнікі падымалі гіру вагай 24 кілаграмы.

У вагавой катэгорыі да 100 кг лепшым быў Алег Гаўрышчук з каманды райвыканкама, больш за 100 кг –  Аляксандр Вайда (каманда Вілейскай ЖКГ). У камандным заліку перамаглі прадстаўнікі райвыканкама. На другім месцы – каманда аддзела адукацыі, на трэцім – Вілейскай ЖКГ.

Аддзел інфармацыі.

Фота забяспечана Аляксандрам ВАЙДАМ.