Супрацоўнікі міліцыі ў Валожынскім раёне затрымалі 18-гадовага хлопца, які здымаў і распаўсюджваў парнаграфічныя ролікі і фотаздымкі непаўналетнім сябрам.
– У яго знайшлі каля 800 фотаздымкаў і 80-і відэаролікаў, якія носяць парнаграфічны характар, – кажа старшы следчы Валожынскага раённага Следчага камітэта Юлія Селятыцкая.
Частку парнаграфічных файлаў ён зняў са сваёй непаўналетняй дзяўчынай, з якой сустракаецца каля трох гадоў. Яны пазнаёміліся, калі вучыўся ў валожынскім ліцэі. Пара здымала саміх сябе.
А таксама частку парнаграфічных файлаў хлопец запампоўваў з інтэрнэта і захоўваў сабе на тэлефон.
Яшчэ адзін валожынец выклаў парнаграфічныя відэа з непаўналетнімі на старонцы “Укантакце”
Гэтыя парнаграфічныя файлы ён “скідаў” сваім непаўналетнім сябрам. Суседу ў вёсцы ён прапанаваў паглядзець чатыры парнаграфічныя відэаролікі і некалькі фотаздымкаў.
Потым ён прапанаваў яму “скінуць” некалькі фотаздымкаў. Той пагадзіўся. Падазраваны скінуў яму фотаздымак, на якім была гімнастка без ніжняй бялізны, і відэаролік парнаграфічнага характару.
Маладзён перадаў некалькі парнаграфічных файлаў яшчэ аднаму паўналетняму сябру. І паказаў яму відэаролік, які яны знялі са сваёй дзяўчынай.
Аднак хлопца затрымалі за тое, што ён курыў траўку. Калі міліцыянеры даставілі яго ў аддзяленне міліцыі, то на тэлефоне знайшлі шмат парнаграфічных файлаў.
Хлопец прызнаў сваю віну.
Цяпер яму пагражае ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Хлопец жыве ў адной з вёсак Валожыншчыны, працуе ў калгасе.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота yandex.bу
Чытайце таксама:
8.04.2013.На Маладзечаншчыне прайшлі вучэнні ў сувязі з набліжэннем паводкі (ВІДЭА)
8.04.2013.На Валожыншчыне мужчына неспадзявана застрэліў на паляванні знаёмага