Маладзечанскі райаддзел міліцыі шукае Рэута Аляксандра Віктаравіча.

Маладзёна, які выйшаў з начнога клуба і не вярнуўся, знайшлі мёртвым

Ён нарадзіўся 29 красавіка 1992 года.

Жыве па вуліцы Янкі Купалы, дом 126.

Апоўначы 31 сакавіка ён выйшаў з аднаго з маладзечанскіх клубаў. Дагэтуль яго не знайшлі.

На выгляд 20-23 гады, рост каля 180 сантыметраў, сярэдняй паўнаты, плечы апушчаныя. Твар круглы, лоб сярэдні, вертыкальны, бровы дугападобныя, шырокія. Вочы карыя, вялікія. Нос сярэдні, з гарбінкай, апушчаны. Валасы прамыя, чорныя, кароткія. Голас глухі, мова ясная.

Прыкметы: горбіцца, курыць, злоўжывае алкаголем.

Быў апрануты ў чорную шапку, асеннюю чорную куртку з белымі ўстаўкамі на абшыўках, цёмна-сінія джынсы, кофту з белымі, шэрымі, чорнымі і чырвонымі палоскамі. Чаравікі зімовыя, рыжыя.

Пераканаўча просім тых, хто штосьці ведае пра месцазнаходжанне Аляксадра Рэута, паведаміць у Маладзечанскі райаддзел міліцыі. Тэлефоны:

 8(0176)74-96-83, 8(0176)77-03-12, 8(0176)77-16-56 ці 102.

Андрэй КАВАЛЁНАК, оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Маладзечанскага райаддзела міліцыі, старшы лейтэнант міліцыі.