На базе сярэдняй школы №3 Вiлейкі 29 сакавіка прайшла незвычайная спартландыя.
У ёй прынялі ўдзел вучні ўстаноў адукацыі горада, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, ўнутрышкольным кантролі, а таксама сацыяльныя педагогі і супрацоўнікі міліцыі.
– Удзельнічалі дзве каманды “Арлы” і “Камета”, капітанамі якіх сталі міліцыянеры, – паведаміла сацыяльны педагог раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Маргарыта Пяроўская. – Каманды спаборнічалі ў дзесяці конкурсах. Перамагло сяброўства: спартландыя завяршылася з лікам 10:10.
Аддзел інфармацыі.
Фота schoolnet.by