Ад 27 сакавіка быў падпісаны загад аб назначэнні новага начальніка Маладзечанскага раённага аддзела ўнутраных спраў.

Цяпер замест Юрыя Федарэнкі на пасаду начальніка Маладзечанскага РАУС прызначаны яго першы намеснік – начальнік крымінальнай міліцыі Валянцін Асіповіч. Пасля зыходу Федарэнкі ён некаторы час выконваў яго абавязкі.

Юры Федарэнка прызначаны на вышэйшую пасаду начальніка дэпартамента аховы гарадскога ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Кісель.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота b2b.by

Чытайце таксама:

10.04.2013.У смаргонскім філіяле паліклінікі ў мікрараёне Усходні прыпынілі працу лабараторыі для здачы крыві з-за недахопу кадраў

9.04.2013.Маладзечанскія футбольныя фанаты гатовыя за свае грошы забяспечыць удзел каманды ў чэмпіянаце

9.04.2013.Сёння ветэран Іван Баравы з вёскі Баравыя адзначае 90-годдзе

9.04.2013.З пісталета 1908 года выпуску, які жанчына здала ў міліцыю, стралялі. Калі — загадка

9.04.2013.Перад Радуніцай выходнага дня не будзе: пастанова Саўміна аб святах у маі