У дзень вызвалення вязняў канцлагераў, які адзначаюць ва ўсім свеце 11 красавіка, памятны мітынг-рэквіем прайшоў ля мемарыяла “Шталаг-342”.

Актыўны ўдзел у мерапрыемтве прынялі ўдзельнікі клуба “Пошук”, які працуе ў маладзечанскай СШ №5. У гэты дзень клуб прымаў родных вязняў, пахаваных на тэрыторыі “Шталагу”. Некаторыя з іх прыехалі з Расіі – з Варонежа, Масквы, Уфы, Цвяры. 

Госці з Масквы прыехалі ў Маладзечна ўжо не першы раз. Сёлета яны прывязлі з Расіі зямлю, каб пакласці яе на месца пахавання свайго бацькі.

Удзельнікі клуба “Пошук” падчас мітынгу чыталі вершы і расказалі пра сваю працу ў клубе.

Сёлета ў “Шталагу” адкрылі 10 новых мемарыяльных дошак. На іх нанесеныя імёны 250-і вязняў, якія тут пахаваныя. Кожнае з прозвішчаў – вынік крапатлівай працы клуба “Пошук”.

Пасля ўскладання кветак рускія госці сустрэліся з удзельнікамі клуба, а таксама яго кіраўніцай Лідзіяй Князевай у школе.

Аддзел інфармацыі.

 Фота Зоі ХРУЦКАЙ.