Normal
0
false
false
false
MicrosoftInternetExplorer4
Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшую мадэль мядзельскага замка сярод вучняў і педагогаў устаноў адукацыі. Гэты замак існаваў у 15 – пачатку 18 стагоддзя.
На конкурс было прадстаўлена 15 прац. Замкі рабілі з розных матэрыялаў: салёнага цеста, пап’е-машэ, гіпсу, паперы, пенапласту і нават пластыкавых бутэлек.
У намінацыі “Макет” перамагла сярэдняя школа №2 Мядзела. Лепшы малюнак прадстаўлены з Будслаўскай СШ. Пабачыць конкурсныя працы можна на выставе ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.