Прыйшоў час навядзення парадку на прысядзібных тэрыторыях. Кожны год падчас вясновых выпальванняў згараюць жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы і гінуць людзі.

Са сходам снегу і надыходам цяпла неасцярожнае абыходжанне з агнём можа прывесці да бяды.

У гэты час штогод павялічваецца колькасць пажараў ад бескантрольнага спальвання сухой травы і смецця.

Асабліва шмат пажараў ад падпаленай травы адбываецца ў выхадныя дні, калі людзі едуць на садоўніцкія ўчасткі ці праводзяць суботнікі. Не менш небяспечныя і проста кінутыя ў сухую траву цыгарэты.

У сувязі з надыходам пажаранебяспечнага перыяду інспектар прапаганды і навучання Маладзечанскага раённага аддзялення па надзвычайных сітуацый Марына Ермакова нагадвае аб мерах бяспекі і заклікае ўсіх пазбягаць бескантрольнага спальвання леташняй сухой травы, бо агонь па траве можа хутка распаўсюджвацца на вялікія плошчы, перакідаць на будынкі і збудаванні.

Дазваляецца развадзіць вогнішча, у тым ліку спальваць смецце і адходы, на пляцоўках, абрамленых мінералізаванай паласой шырынёй не менш 0,25 метра пры слабым ветры да 5 метраў у секунду на адлегласці не меней 15 метраў ад будынкаў, 25 метраў ад ляснога масіву, 30 метраў ад сена і саломы.

Калі вы захацелі пасмажыць шашлык, то гэта трэба рабіць ў спецыяльных прыстасаваннях з выкарыстаннем мангала і пры слабым паветры. Мінімальная адлегласць ад краю гэтых прыстасаванняў да будынкаў павінна быць не менш за чатыры метры.

Пляцоўкі для падрыхтоўкі ежы і спальвання смецця павінны выбірацца так, каб выключалася магчымасць узнікнення пажару. Забяспечце сябе вогнетушыцелем або вадой, а таксама лапатай.

Пасля падрыхтоўкі ежы і спальвання смецця падпаленыя матэрыялы павінны быць патушаны да поўнага спынення тлення.

За парушэнні злодзеі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.

Аддзел інфармацыі.

Фота yandex.by.