Частковае падтапленне магчыма, але катастрафічнай паводкі можа і не быць, бо 90 адсоткаў снегу ўжо растала.
– Паводка ў гэтым годзе можа не быць такой інтэнсіўнай, як у 2010-м, – кажа Сяргей Гладкі, намеснік начальніка па дзяржаўнай сістэме папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і па грамадзянскай абароне маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях. – Падтопіць, як заўсёды, дачны кааператыў “Будаўнікоў 86”, вёску Слабодка, Вязавец. Але ў Вязаўцы вада з падворкаў ужо сышла.
Маладзечна і раён можа падтапіць: узгадваем паводку 2010 года
Вілія ўжо выйшла з берагоў, але катастрафічнага падтаплення хат няма.
Сяргей Гладкі расказаў, што ў 2010 годзе скід вады ў Вілейскім вадасховішчы дасягнуў 160 кубаметраў у секунду.
Рака Вілія каля маста па дарозе на Маладзечна.
Цяпер скід вады дасягае 82-85 кубаметраў у секунду.
– Прыход вады не такі вялікі, але ўсё ж перавышае норму, – працягвае спадар Сяргей. – Бо нармальны скід вады вагаецца ад 15 да 20 кубаметраў у секунду.
Як паведаміў Сяргей Гладкі, 90 адсоткаў снегу з палёў ўжо растала. Але яшчэ шмат снегу ляжыць ў лесе, таму скід вады можа павялічыцца.
Але катастрафічнага падтаплення, каб у хаце стаяла вада, не было.
Упершыню за шмат гадоў бусел на стэлу Вілейкі не прыляцеў. Магчыма, з-за надта доўгай зімы.
Уша ля маста (дарога на Вілейку).
Рака Цна выйшла з берагоў (дарога на Вілейку).
Рака Смярдзея выглядае як звычайна. Магчыма рыбгас напаўняе сажалкі.
Спорня ў Асіпавічах (Вілейскі раён) таксама не турбуе.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота Ігара МАРОЗА.