Акцыя ў падтрымку рэдкіх і знікаючых відаў птушак пройдзе ў пятніцу, 26 красавіка, на балоце Барценіха ў Валожынскім раёне.

Падчас мерапрыемства адновяць грунтавую дамбу, якая працуе на тэрыторыі балота, і аптымізуюць працу спецыяльных збудаванняў, якія рэгулююць узровень вады, а таксама пасадзяць дрэвы.

На месцы ўсталююць інфармацыйны стэнд, які раскажа аб тых рэдкіх птушках, што жывуць на балотах. Акцыю арганізуе Міністэрства прыроды, паведамляе БелТА. 

Барценіху ўжо вярнулі да жыцця пасля меліярацыі. Цяпер важна захаваць месца гнездавання птушак, у першую чаргу – шэрага жураўля, які занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. 

Аддзел інфармацыі.

Фота з архіва “РГ”.