29 красавіка журы конкурса падвяло папярэднія вынікі. Імёны пераможцаў агучаць 3 мая – у Сусветны дзень свабоды прэсы.

Журналістка “РГ” Зоя Хруцкая ўвайшла ў пяцёрку лепшых у намінацыі “Дэбют” з матэрыялам “Літоўскі досвед: дзеці могуць абыходзіцца танна“.

Сёлета ў конкурсе ўдзельнічалі больш за паўсотні журналістаў – супрацоўнікаў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ з Мінска і рэгіёнаў, якія даслалі больш за сотню тэкстаў.

“Узровень конкурсных прац вельмі высокі, журы было з чаго выбіраць, –  зазначыў у гутарцы з прэс-службай ГА “БАЖ” старшыня журы Юрась Карманаў.  – Таму сёлета было вырашана спачатку апублікаваць лонг-ліст фіналістаў, каб не абысці ўвагай і тых, каму да перамогі не хапае, напрыклад, нейкага бала…”

Лонг-ліст фіналістаў выглядае наступным чынам (журналісты пералічаныя ў алфавітным парадку):

Інфармацыйныя жанры:

Бабаед Ульяна, “Комсомольская правда” в Белоруссии” (Лидия Ермошина: “А способен ли электорат оценить честность, порядочность? Или он уже деградировал?”)

Бублікава Таццяна, “Тут і цяпер” (Каму перашкаджаюць тытунёвыя кантрабандысты)

Гарбачоў Руслан, “Салідарнасць” (Ярослав Пясецкий: “Думаю, за терактом стоит намного большее зло, чем эти двое”)

Гудзілін Сяргей, “Наша Ніва”, (Ганна Прохараўна філігранна папала ў шчыліну тры разы)

Дынько Андрэй, “Наша Ніва” (Швед-“медзведзіроўшчык”: Перасеклі мяжу ў раёне выступу, у Мінску аэрапорт нас выклікаў)

Халецкі Клім, 34mag.net (Player in the dark. Сляпы футбол)

Аналітычныя жанры:

Аляксандраў Мікалай, “Брестский курьер” (Казнь в законе. Сугубо субъективные размышления)

Пастухоў Міхаіл, “Абажур” (Про “дело Почобута” и свободу слова в Беларуси)

Семяновіч Наталля, “Intex-press” (Когда поют и танцуют городские улицы)  

Слуцкая Вольга, “Салідарнасць” (“Универсальный” президент)

Чайкоўская Вольга, “Звязда” (Нешта. Вас паспрабуюць пераканаць, што гэта сучаснае мастацтва)

Мастацкая публіцыстыка:

Ваганаў Сяргей, “Наша Ніва” (Кастусіны банькі, альбо Ў пошуках болю)

Гарбачоў Руслан, “Салідарнасць” ( День, когда Площадь была заполнена солнцем и народом)

Гатоўчыц Анатоль, “Абажур” (У пошуках тубыльцаў)

Зелянкова Анастасія, “Салідарнасць” (Директива №5 “О демедведизации населения”)

Мацвеева Таццяна, “Народныя навіны Віцебска” (Когда солнце – пятно, а деревья – тени)

Палевікова Вольга, 34mag.net, (З Ірландыі з любоўю. Гісторыя аднаго валанцёрства)

Журналісцкае расследаванне:

Бяласін Яўген, “Брестский курьер” (Тайны подземелья. Куда ведут брестские туннели?)

Валошын Яўген, “Еўрапейскае радыё для Беларусі” (Як па прыкладзе трэнера Яфімава мы падсыпалі допінг у каву (фота, відэа)

Свярдлоў Павел, “Еўрапейскае радыё для Беларусі” (Дык якое месца Ланская заняла ў галасаванні журы “Еўрафэста”?)

Сінюк Кацярына, TUT.by (В Березинском заповеднике сотрудники издеваются над животными?) 

Ярашэвіч Аляксандр, naviny.by (Лёгкие Европы принесут в жертву торфяной промышленности?)

Дэбют:

Сандовіч Арына, “Народная воля” (Зорны хлопец Цімох Авілін)

Свечнікаў Раман, 34mag.net (Рома ў Манголіі)

Хілько Кірыл, “Наша Ніва” (Выжыванне па Курэпіну. Студэнт БДУ жыве на 400 тысяч у месяц. І жыве! Нават адкладвае штомесяц 15 даляраў на адпачынак)

Хруцкая Зоя, “Рэгіянальная газета” (Літоўскі досвед: дзеці могуць абыходзіцца танна)

Шапуцька Таццяна, “Новы час” (Знікненне гомельскага мастака)

“У гэтым годзе рэдактарам – сябрам журы было забаронена ацэньваць “сваіх” журналістаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе: замест ацэнкі рэдактара ім выстаўляўся сярэдні бал. Гэта было зроблена, каб пазбегнуць абвінавачанняў у перадузятасці”, – зазначыў у гутарцы з прэс-службай ГА “БАЖ” старшыня журы Юрась Карманаў. 

Сёлета ў конкурсных матэрыялах было вельмі шмат мультымедыя. Гэта, на маю, думку, сведчыць, што беларуская журналістыка развіваецца ў еўрапейскім накірунку. І наогул, яна вельмі прасунулася тэхнічна. Нашы калегі ўсё больш дэманструюць уменне быць універсальнымі”, – кажа Юрась Карманаў.

У склад журы конкурсу ўваходзяць:

Андрэй Аляксандраў

Анжэла Белуш

Анатоль Гуляеў

Максім Жбанкоў

Юрась Карманаў (старшыня журы)

Андрэй Скурко

Аляксандр Старыкевіч.

Паводле baj.by.