Раніцай 24 красавіка на Маладзечаншчыне ў вёсцы Яхімоўшчына ў гаражы знайшлі самагонны апарат, брагу ды саму самагонку.

Усё гэта належыць 55-гадоваму гаспадару гаража.

Яму далі штраф два мільёны рублёў і канфіскавалі апарат,  2120 літраў брагі ды 20 літраў самагонкі.

Канфіскаваную самагонку перадалі на захаванне ў Маладзечанскі РАУС.

Брагу знішчылі, а самагонны апарат дэмантавалі і вывезлі для ўтылізацыі.

Пра здарэнне расказаў начальнік маладзечанскай міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Кісель.

Аддзел інфармацыі.