Палац культуры рыхтуе новую выставу. Яна запрацуе ў панядзелак, 6 мая.

На выставе можна будзе пабачыць адметныя працы ўдзельнікаў гарадскога экалагічнага фотаконкурсу “Свет, у якім мы жывём”. Гэты конкурс ладзіўся ў дзіцячым цэнтры культуры “Расток”.

Увогуле ў ім удзельнічалі 42 фатографы-аматары горада і раёна ва ўзросце ад 12 да 20 гадоў. Але на выставе будзе прадстаўлена толькі каля 25 прац.

Хутка кожнае фота знойдзе сваё месца.

Настасся РОЎДА.

Фота Настассі РОЎДЫ.