З 23 па 27 красавіка горад прымаў усебеларускія спаборніцтвы па боксе. За перамогу змагаліся і хлопцы, і дзяўчаты.

Усяго турнір сабраў больш за 100 спартсменаў з усёй Беларусі. Не засталіся без прызавых месцаў і маладзечанцы.

Вучань гімназіі №6 Дзмітры Асанаў заняў першае месца ў вагавай катэгорыі да 52 кілаграмаў і стаў чэмпіёнам Беларусі.

Летась наш зямляк на еўрапейскіх спаборніцтвах стаў чэмпіёнам Еўропы.

Яшчэ адно прызавое месца – у Канстанціна Міхайлава. Ён заняў трэцюю пазіцыю ў вагавай катэгорыі да 81 кг.

Аддзел інфармацыі.