Маладзечанскі аўтапарк змяніў расклад руху аўтобусаў на Радаўніцу.
Каб людзі змаглі прыбрацца на могілках у Лазаўцы, ад 9 па 13 мая адзін аўтобус будзе хадзіць са Старога Места ад 10.00 да 15.50.
– Што тычыцца 14 мая, то ад Старога Места будуць хадзіць пяць аўтобусаў праз кожныя 12 хвілін, – кажа дырэктар Маладзечанскага аўтобуснага парку Яўстафій Каравай. Аўтобусы будуць ездзіць на могілкі ад 9 гадзін раніцы да 5 гадзін вечара.
Шасцёрка будзе праваць як па будных днях і падвозіць людзей да Насілава. А пяцёрка будзе ездзіць не праз першую школу, а праз юнайтэд-компані і падвозіць на старыя могілкі.
Як дабрацца да маладзечнаскіх могілак з Лясных
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота Настассі РОЎДЫ.