У суботу, 4 мая, перад Вялікаднем, на маладзечанскім базары было не прапіхнуцца.
На рынак сёння немагчыма было прайсці з-за машын, бо яны запаланілі ўсю дарогу…
У бакалеі былі вельмі вялікія чэргі, а ўсё для таго, каб…
купіць велікодны куліч.
Пасля вялікага посту ў мясным павільёне было шмат ахвотных купіць мяса.
А пасля доўгай зімы людзям захацелася і свежай агародніны.
А вось буслы і качкі не карысталіся папулярнасцю.
Людзі рыхтуюцца не толькі да Вялікадня, але і да Радаўніцы.
А на ўсё гэта людзям трэба грошы, таму чэргі ў банкамаце толькі павялічваліся.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота Вольгі ЮРКЕВІЧ.