Субота

Амаль паўсюдна пройдуць дажджы, ноччу ў асобных раёнах моцныя дажджы. Па паўднёвым усходзе краіны месцамі навальніцы.

Вецер паўночна-ўсходні з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 7 .. 12°С, па паўднёвым усходзе 13 .. 17°С; максімальная днём 12 .. 18°С, па паўднёвым усходзе да 26°С.

Нядзеля

У нядзелю, 5 мая, з паступленнем няўстойлівых паветраных мас балтыйскага паходжання месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 5 .. 12С,

максімальная днём 14 .. 20°С, па поўдні да 22°С.

У Мінску 5 мая – ноччу без істотных ападкаў, днём – кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты.

Тэмпература паветра: ноччу 6 .. 8°С, днём 16 .. 18°С.

“Наша ніва” паводле pogoda.by

Фота petrovideo.ru.