У нядзелю, 5 мая, ноччу, у вёсцы Палікшты здарыўся пажар.

– Пра пажар выратавальнікам паведаміў стрыечны брат пацярпелага, – кажа старшы інжынер Валожынскага дзярпажнагляду Віталь Маршалок.

Калі пажарныя прыехалі, дом палыхаў агнём.

Нецвярозы гаспадар дома паспеў выратавацца. Суседзі знайшлі яго ў пяці метрах ад дома. Яны адцягнулі яго да хлява і выклікалі “хуткую”.

Калі выратавальнікі аглядалі дом, то зразумелі, што пажар пачаўся каля канапы.

Па словах спадара Віталя, 62-гадовага мужчыну неаднаразова ратавалі. Нават быў выпадак, што з хаты выцягвалі матрацы.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота svaboda.org.