З 4 па 6 мая на Мядзельшчыне знаходзіліся ўдзельнікі аўтапрабегу “Перамаглі разам-2013”. Пабывалі яны ў вёсцы Нарач (Кабыльнік), агледзелі  мясцовыя славутасці, ўсклалі кветкі да абеліска ля возеры Нарач.

Аўтапрабег “Перамаглі разам-2013” прысвечаны 68-й гадавіне Перамогі. Праходзіць ён пры падтрымцы дабрачыннага фонду “Падтрымкі ветэранаў “Подзвіг”. Стартаваў аўтапрабег 3 мая з Санкт-Пецярбурга. У шлях рушылі  дзевяць аўтамабіляў. Маршрут акцыі праходзіць па месцах баёў і пралягае праз Пскоў, Полацк, Нарач, Ліду, Гродна, Брэст, Мір і Мінск. Агульная працягласць маршруту – каля 2700 кіламетраў.

У праграме прабегу – ускладанне кветак да мемарыялаў, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Асноўнай падзеяй стане ўдзел у святочных мерапрыемствах у Брэсцкай крэпасці.

Аддзел інфармацыі.

Фота carfactum.ru