Маладзечанец Міхаіл Пляшак прынёс у рэдакцыю фота, зробленае ў 1945-м годзе ў Германіі. Вось што ён расказаў:

“Калі я прачытаў публікацыю ў “Рэгіянальнай газеце”  пра свайго дзядзьку ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Іване Баравым з вёскі Баравыя на Вілейшчыне, адразу ўспомніў, што ў маім альбоме ёсць некалькі фатаграфій з яго ўдзелам часоў вайны.

На адной ён на матацыкле са сваім саслужыўцам. Гэта пераможны 1945 год. Перамогу Іван Баравы сустрэў у Германіі.

Дарагі дзядзька, ад усяго сэрца віншую Вас з Днём Перамогі над фашысцкай Германіяй! Адным з тых, хто каваў гэту перамогу былі і Вы, вашы аднапалчане, вайсковыя камандзіры ўсіх рангаў. Жадаю Вам і ўсім ветэранам моцнага здароўя ад Бога, сямейнага шчасця, аптымізму і даўгалецця. Толькі сонечных дзён заўжды! Трымайцеся, дарагі яфрэйтар Савецкай Арміі!”