Здарэнне адбылося сёлета 5 студзеня ў Маладзечне.

У той дзень 55-гадовая жанчына выпівала разам з мужчынам, з якім жыве. Падчас выпіўкі пасварыліся, і яна ўзгадала колішнюю крыўду: мужчына некалі яе ўдарыў. Тады яна схапіла нож і пырнула ў адплату яму ў жывот.

Цяпер яны памірыліся і працягваюць жыць разам.

Суд прыгаварыў абвінавачаную да абмежавання волі тэрмінам на тры гады і шэсць месяцаў без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Сяргей ГАБРУКОВІЧ, старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Фота vmagik.ru.