Карэспандэнтка “РГ” Зоя Хруцкая падчас параду паразмаўляла з афрыканскімі навучэнцамі маладзечанскага політэхнічнага каледжа.

Рускую мову яны пакуль што толькі вучаць, таму размова адбылася па-англійску.

– Якая нагода вас сюды прывяла?

– Мы – навучэнцы. Таму нас запрасілі на парад.

– Ці ведаеце вы каго-небудзь з тых, хто ўдзельнічаў у Другой сусветнай вайне?

– Не, нікога асабіста не ведаем, але мы даследвалі шмат дакументаў, звязаных з вайной, і таму разумеем, якое значэнне мела перамога над фашызмам.

– Што вы зараз тут адчуваеце?

– Мы адчуваем, што гэта нешта вельмі значнае. Вельмі важна, што гэтую дату штогод узгадваюць і што ўшанаваць памяць загінулых прыходзіць так шмат людзей, якія сапраўды святкуюць. “Great and nice”.

Маладзёны задалі і сваё пытанне:

– А што вы адчуваеце тут?

– Я разумею, што калі б мы не перамаглі, то былі б ці рабамі, ці забітымі, – адказвае ім Зоя.

– Свабода – гэта сапраўды вялікая каштоўнасць.

Міхаіл Чарняўскі: “Трэба, каб маладое пакаленне ведала, што перажылі іх дзяды”

Дачка вязня, пахаванага ў “Шталагу-342”: “Хоць бы магілку пабачыць, пакуль на зямлі косткі ляжаць”

Гэта фота зроблена ў пераможным 1945-м

У рэгіёне засталося 719 удзельнікаў вайны