Пра тое, на што падобны флэшмоб «Сустрэча з продкамі», карэспандэнт «РГ» распытвала мінакоў.

Проста ў цэнтры горада ўдзельнікі фестывалю «Час жыць» зрабілі флэшмоб. Сабраўшыся ля крамы «Спадчына» ва ўборах даўніх часоў, яна ішлі ў дзвух калонах па вуліцы Прытыцкага. Калону замыкаў чалавек, які ішоў басанож, а ў руках нес свечку.

Каля гадзінніка ля кінатэатра «Радзіма» яны спыніліся. Да іх падыйшлі хлопец і дзяўчына і пакланіліся тым, хто стаяў у першым радзе.

Далей паклон перадавалі да апошняга з удзельнікаў.

Потым хлопец і дзяўчына падыйшлі да чалавека са свечкай і запалілі свае свечачкі. Ад іх запалілі свае свечы па чарзе іншыя ўдзельнікі. Пасля яны запалілі адну вялікую свячу ля гадзінніка, усе ўдзельнікі паставілі каля яго свае.

А пасля усе пачалі танцаваць.

Пра тое, якой была ідэя флэшмоба і якое яго значэнне, можна прачытаць тут: Зірнуць у мінулае – і ўбачыць свой твар