Сустрэча пройдзе 17 мая ў 15.00 у Маладзечанскай цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча.
Дарэчы, 18 мая музыкі будуць выступаць у Мінску. Ужо раскупілі амаль усе білеты ў вялікую залу філармоніі: засталіся месцы, адкуль амаль нічога не бачна.
Амерыканскі ансамбль “Project-trio” выступае ў складзе:
Грэг Паціла (флейта)
Эрык Сцівенсан (віяланчэль)
Пітэр Сэймур (кантрабас)
У цяперашнім складзе група дэбютавала ў 2010 годзе і менш чым за 3 месяцы арганізавала больш за 70 канцэртаў.
Музыкі з Брукліна (Ню-Ёрк), якія маюць класічную адукацыю, надаюць новае гучанне камернай музыцы, рассоўваючы межы класікі і выконваючы інструментальную музыку з элементамі джаза, хіп-хопа і року.
Упартая праца маладых музыкаў ансамбля “Project-trio” прывялі да неверагоднага поспеху, калектыў хутка стаў вельмі папулярным.
71 мільён праглядаў на сайце You tube – толькі за мінулы год.
Публіка і крытыкі вядомых музычных выданняў (The Wall Street Journal, Downbeat Magazine…) захоплена адклікаюцца аб высакакласным трыа, падкрэсліваючы неверагодную энергію і тонкі гумар музыкаў гурту.
Грэг Паціла, Эрык Сцівенсан і Пітэр Сэймур сустрэліся ў Кліўлендскім універсітэце і хутка зразумелі, што рэпертуар для незвычайнага складу інструментаў флейта-віяланчэль-кантрабас адсутнічае. Гэта прывяло музыкаў да складальніцтва, яны таксама сталі рабіць ўласныя аранжыроўкі. У выніку ўзнік іх уласны унікальны рэпертуар.
Ужо ў архіве трыа – чатыры кампакт-дыскі.
projecttrio.com
Фота amvoices.org, tunnel.ru, media.commercialappeal.com.