200-гадовы ўнікальны абраз, які знайшлі ў Вішнеўскім касцёле святога Тадэвуша, рыхтуюць да прэзентацыі ў гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў.
Пасля прэзентацыі абраз вернуць у касцёл вёскі Вішнева.
– Абраз святога Юзафа з дзіцяткам амаль цалкам адрэстаўраваны, – кажа святар касцёла Святога Тадэвуша ксёндз Антоній. – А прывязуць яго 19 ці 20 чэрвеня.
Вольга ЮРКЕВІЧ.