Нехта з маленькіх жыхароў горада прыходзіць з бацькамі да фантанаў, а нехта бавіць час на атракцыёнах у парку.
Нехта проста ідзе па сваіх справах
Нехта расце квітнее і зелянее, набываючы пры гэтым даволі цікавую форму
Людзі старэйшага ўзросту проста адпачываюць на лаўках.
Нехта ідзе са школы і просіць, каб дзядзечка сфоткаў і іх =)
Нехта рыхтуе сваю фігуру да летняга сезона.
Адныя знаёмацца з апошнімі навінамі краіны і свету.
А другія проста адпачываюць.
Нехта хаваецца ад сонечных промняў і нешта там сабе святкуе.
А нехта і не хаваецца, а, наадварот, шукае сабе суразмоўцу.
А нехта проста птушка і лётае.
Фота Яўгена КАРОСЦІКА