Раніцай 22 красавіка ён выйшаў з дому і не вярнуўся.

Да цяперашняга часу яго не знайшлі.

Жыхару вёскі Мазулеўшчына Валожынскага раёна 32 гады.

Прыкметы: на выгляд каля 32 гадоў, сярэдняга росту (160-174 см), хударлявага целаскладу, плечы гарызантальныя, твар авальны, смуглы, еўрапейскі тып твару, лоб высокі, бровы прамыя, вочы блакітныя, нос сярэдні, прамы, рот сярэдні, вусны сярэдняй таўшчыні з раўнамерным выступаннем, падбародак выступае, вушы сярэднія, па форме авальныя, валасы чорныя, коратка стрыжаныя, гаворка павольная, памер абутку 40-41.

Асаблівыя прыкметы: кульгае, ходзіць павольна, на адным плячы зробленая наколка.

Усіх, хто што-небудзь ведае пра месцазнаходжанне Васіля Зяновіча, просім паведаміць у Валожынскі РАУС па тэлефонах: 8-01772-55302, 8-01772-54021 (дзяжурная часць), маб.тэл. 8-029-6855302 (Вэлком), 8-029-5076698 (МТС) альбо 102.

Юлія СЕЛЯТЫЦКАЯ, старшы следчы Валожынскага РАСК.