Пра гэта паведаміла старшы інспектара службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Таццяна Субач. Справа накіраваная ў Следчы камітэт.
Абставіны патлумачыў старшы следчы Маладзечанскага аддзела Следчага камітэта Юры Багушэвіч.
Раніцай у чацвер, 30 мая, работнікі дыстанцыі пуці пагружалі кранам рэйкі, каб адправіць іх на ўчасткі рамонту.
На аднаго з рабочых рэйка звалілася і прыціснула яго. Ад ўдару мужчыну моцна пашкодзіла грудную клетку і ўнутраныя органы.
Ён страціў прытомнасць. У бальніцы каля дзвюх гадзін правёў у коме, але пасля памёр.
Мяркуецца, што ў час пагрузкі заклініла абсталяванне.
Цяпер праводзяцца неабходныя экспертызы.
Зоя ХРУЦКАЯ.
Фота pitalenko.livejournal.com.