30 мая завяршыліся гульні на Кубак Вілейскага раёна па футболе.  У іх удзельнічалі сем каманд, якія гулялі па кругавой сістэме.

Уладальнікі  першага і другога месцаў сустрэліся ў фінале. У ім каманда “Буддэталі” выйграла ў прадстаўнікоў СВК “Чурлёны” з лікам 3:1.

Трэцяе месца аспрэчылі каманды “Фламетр” і “Клуб аматараў футболу”.  У  асноўны час матчу футбалісты мацнейшых не выявілі: нічыя 0:0. А ў серыі пасляматчавых пенальці  шчасце было на баку “Фламетра” – 3:2.

– Каманда “Буддэталі” пачала турнір слабавата, у дзвюх гульнях набрала толькі адно ачко. І ўжо здавалася, што яна не зможа трапіць у фінал, – расказвае старшыня федэрацыі футбола Вілейскага раёна Ігар Шабан. – Аднак потым “Буддэталі” выйгралі чатыры гульні. І вось перамаглі ў фінале.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Наталлі ТУР.