Праграма 13-га Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Фестывалю “Маладзечна” – 20 год!” 7-8 чэрвеня, Маладзечна

7 чэрвеня

12.00 – Канцэртная зала Палаца культуры. 2-гі тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

15.00 – Амфітэатр. 3 тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Дырыжор – Міхаіл Фінберг.

15.00 – 20.00 – Святочны кірмаш. Работа гандлёвых пунктаў.

15.00 – 20.00 – “Горад майстроў”. Выстава народных рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.

15.00 – 20.00 – Цэнтральная плошча. Канцэртная праграма “Мелодыі роднай зямлі”.

15.00 – 20.00 – Пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма”. Дзіцячая канцэртна-гульнёвая праграма “Маладзечна – мой горад дзяцінства”.

21.00 – Амфітэатр. Урачыстае адкрыццё 13-га Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2013”. Ушанаванне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Прэм’ера канцэртнай праграмы “20 год разам з Маладзечнам!”

Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: Таццяна Глазунова, Галіна Грамовіч, Алеся Дзержавец, Прыма-Вера, Яна Старцава, Наталля Тамэла, Юрый Вашчук, Дзмітрый Качароўскі, Руслан Мусвідас, Аляксандр Салаўёў, Мікіта Осіпаў, вакальная група: А.Дзюмін, Т,Полазава, А.Пятроў, С.Бударына. Дырыжор – Міхаіл Фінберг.

8 чэрвеня

11.00 – 20.00 – Святочны кірмаш. Работа гандлёвых пунктаў.

11.00 – 20.00 – “Горад майстроў”. Выстава народных рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.

11.00 – 20.00 – Цэнтральная плошча. Канцэртная праграма “Зямля, што песнямі багата…”

11.00 – 20.00 – Пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма”. Дзіцячая канцэртна-гульнёвая праграма “Маладзечна – мой горад дзяцінства”.

12.00 – Канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага. Прэм’ера канцэрта “Лепшыя беларускія хіты 20-га стагоддзя”. Ансамблі: флейтыстаў, трубачоў, кларнетыстаў, салістаў на драўляных духавых інструментах, вакальны ансамбль, струнны квартэт, струнны аркестр. Кіраўнікі: заслужаны дзеяч мастацтваў, доктар навук, прафесар Уладзімір Скараходаў, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Мікалай Волкаў, заслужаны артыст Беларусі, дацэнт Генадзь Забара, дацэнт Іван Брычыкаў, Таццяна Вайлапава, Наталля Міхайлава, Кацярына Рэйхердт. Вядучая – доктар мастацтвазнаўства Вольга Дадзіёмава.

12.00 – Канцэртная зала Палаца культуры. “Маладзічок” запальвае зоркі… Канцэрт лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок”.

15.00 – Музычны падворак Мааладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага. Паэтычныя сустрэчы з удзелам беларускіх паэтаў.

16.00 – Дом культуры п. Чысць. Гала-канцэрт беларускай эстраднай песні. Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Дырыжор – Міхаіл Фінберг.

21.00 – Амфітэатр. Закрыццё 13-га Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2013”. Гала-канцэрт “Ты ў шчасці жыві, мая Беларусь!”, прысвечаны 75-годдзю Мінскай вобласці. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь сімфанічны аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага. Дырыжор – Рыгор Сарока.

Феерверк