Хлопцам-выпускнікам больш пашанцавала, чым дзяўчатам. У дзяўчат разбурыліся прычоскі, сукенкі папрыліпалі да ног, а з басаножак вылівалася вада.

Некаторыя выпускнікі закупіліся дажджавікамі.

А гэта выпускніца першай школы Анастасія Унукоўская разам са сваімі бацькамі.

А ў гімназіі №3 селета выпускаецца толькі адзін клас (трэцяя злева — класны кіраўнік Вольга Кісель).

Старшыня маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец уручае залаты медаль.

Выпускнікі першай школы ідуць ускладаць кветкі.

На выпускнікоў падглядалі і з балконаў.

Але, нягледзячы на дрэннае надвор’е, выпускнікі не сумавалі.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота Вольгі ЮРКЕВІЧ.