Мяркуецца, што новага старшыню прадставяць работнікам Ашмянскага райвыканкама заўтра.

Ці будзе працягваць працоўную дзейнасць яго папярэднік Юры Адамчык, у аддзела арганізацыйна-кадравай работы пакуль не ведаюць.

Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне 10 чэрвеня.

Міраслаў Эдмундавіч Сарасек нарадзіся ў вёсцы Ігнатовічы Бераставіцкага раёна ў 1973 годзе.

У 1996 скончыў Беларускую сельгасакадэмію. У 2005 — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.

Працаваў галоўным эканамістам фінаддзела Бераставіцкага райвыканкама, начальнікам аддзела эканомікі і ўліку.

У 2000-2010 працаваў у камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама.

Ад 2010 года ўзначальваў камітэт эканомікі Гродзенскага аблвыканкама.

Зоя ХРУЦКАЯ, паводле «Гродзенскай праўды«.

Фота «ГП».