Сёння абласны суд у Гродне вынес прысуд па гучнай справе аб забойстве ў адным з інтэрнатаў абласнога цэнтра двух маладых людзей. На такім пакаранні настойваў дзяржаўны абвінаваўца.
Галоўнае, у чым абвінавачваўся падсудны, – гэта забойства двух асобаў з асаблівай жорсткасцю.
– Арыентаванне суда на такое суровае пакаранне прадыктавана абставінамі злачынства, – распавяла перад вынясеннем прыгавору сайту grodnonews.by Людміла Герасіменка, старшы пракурор аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці.
Трагедыя адбылася 5 жніўня 2012 г. Забойца, 23-гадовы жыхар Вілейкі, з рэўнасці забіў у адной з кватэр маласямейнага інтэрната ў Гродне сваю жонку, жыхарку Жлобіна, і яе знаёмага гродзенца.
Труп апошняга злачынец расчляніў і выкінуў у смеццевы бак, а галаву забраў з сабой. Менавіта з галавой у сумцы яго неўзабаве затрымалі праваахоўнікі ў Ваўкавыску.
Маладыя людзі пазнаёміліся ў Інтэрнэце, паведамляе БелТА, і цікавіліся акультызмам, аднак рытуальныя мэты забойства не пацвердзіліся.
Злачынства лічыцца «бытавым», хоць абставіны яго і напраўду шакуюць, але ў абвінавачванага прызнаная наяўнасць свядомасці.
Абласны суд прызнаў абвінавачанага вінаватым па чатырох артыкулах: арт.139 ч.2 пункты 1 і 6 (забойства дзвюх асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю); арт.205 ч.1 (крадзеж); ст.347 ч.1 (здзек над трупамі), ст.378 (крадзеж асабістых дакументаў), і па сукупнасці злачынстваў вынес прысуд аб прымяненні выключнай меры пакарання – смяротнай кары.
Прыгавор пакуль не ўступіў у законную сілу. Па законе асуджаны мае права абскардзіць гэта рашэнне ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь.
Паводле БелТА, grodnonews.by.