Раніцай 19 студзеня Іван Б. у адной з кватэр на вуліцы Хмяльніцкага прадаў знаёмаму за 20 тысяч рублёў дыск.

Відэазапісы і вокладку дыска эксперты прызналі парнаграфіяй.

Абвінавачаны прызнаў віну.

Суд прызначыў пакаранне: штраф у 150 базавых велічынь (15 мільёнаў рублёў).

Мужчына ўжо судзімы неаднойчы. У 2006 годзе яго пакаралі некалькімі суткамі грамадскай працы за распаўсюджанне парнаграфічных матэрыялаў.

У 2008 годзе, зноў жа за распаўсюджанне парнаграфіі, Іван атрымаў пакаранне, ужо два гады выпраўленчых работ. Суд таксама абавязаў яго выплачваць 20% заробку штомесяц на працягу гэтага часу.

У 2010 годзе за ўхіленне ад пакарання яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову.

Аднак у 2011 годзе Івана зноў асудзілі, і зноў за распаўсюджванне парнаграфіі. Ён выплаціў штраф – тры мільёны рублёў.

Асуджанаму 47 гадоў. Жанаты. Ураджэнец Расіі.

Іван Неўмяржыцкі,
старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Фота appspot.com