Сёння. 14 чэрвеня, выпускнікі школ здавалі першае тэставанне – па беларускай мове. Каля 1 500 чалавек сабраліся раніцай ля Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа.

Жадаючых здаваць тэст па беларускай мове зарэгістравалася ў Маладзечне 1 тысяча 836 чалавек, на заўтра здаваць рускую мову зарэгістраваліся 1 тысяча 954 чалавекі.

Летась адпаведныя лічбы былі наступнымі: 2355 і 2163.

Пра гэта нам паведаміў намеснік старшыні арганізацыйнай камісіі па правядзенні цэнтралізаванага тэставання Юры Якуновіч.

Пра месцы правядзення і расклад тэстаў можна прачытаць тут.

Фота Наталлі Харытонавай.