Нягледзячы на словы відавочцаў, няможна сцвярджаць, што кіроўца патануў. Экспертыза яшчэ выяўляе, што стала прычынай смерці: ці кіроўца сапраўды патануў, ці загінуў падчас аварыі ад удару.

– Яшчэ трэба ўстанавіць, як мужчына наогул трапіў на тэрыторыю, – дадае Сяргей Бартош. – На ўездзе стаіць шлагбаўм, рух на тэрыторыі забаронены.

29-гадовы жыхар Мінскага раёна ехаў каля 16 гадзін у суботу, 15 чэрвеня каля помпавай станцыі ў Вязынцы.

Кіроўца легкавога аўтамабіля не даў рады на крутым павароце і з’ехаў у канал. Яго шырыня 14 метраў, глыбіня тры. Аўтамабіль быў у сямі метрах ад берага.

Відавочцы паведамілі, што кіроўца сам выбраўся праз бакавое шкло. Але не змог даплыць да берага і патануў.

У 20.40 выратавальнікі знайшлі цела патануўшага.

Зоя ХРУЦКАЯ.