Чацвёртая запар гульня скончылася для каманды “Маладзечна-2013” паражэннем.
На сустрэчы, якая адбылася ў суботу, 15 чэрвеня, маладзечанцы саступілі камандзе “Зорка-БДУ” з лікам 2:0.
Матч праходзіў на выездзе.
Для “РГ” гульню пракаментаваў Дзяніс Мятліцкі, галоўны трэнер. Ён быў зусім нешматслоўны.
– Чаму зноў паражэннне? Чаго не хапіла для перамогі на гэты раз?
– Не было вядучых гульцоў: Макрыцкага, Шаблінскага, Парфёнчыка, а іх роўназначна замяніць няма кім.
Нагадаем, што двое з нашых вядучых гульцоў Андрэй Шаблінскі і Сяргей Парфенчык былі вымушаны прапусціць гэты матч з-за атрыманых чырвоных картах у папярэдняй гульні з камандай “Баранавічы”.
З тым жа пытаннем мы звярнуліся да Аляксея Наталевіча, футбаліста каманды “Маладзечна”.
– Сапернік быў нічым за нас не лепшы. Проста яны нас пакаралі за памылкі, а мы іх – не, – зазначыў ён.
– Сітуацыя з чырвонымі карткамі адыграла сваю ролю?
– Безумоўна. Але мы каманда, і павінны разам пераадольваць такія цяжкасці.
– А заўзятары вас падтрымліваюць па-ранейшаму?
– Я не заўважаў, каб нават пасля паражэнняў, нашы заўзятары ставіліся да нас горш. Вядома, паміж сабой, напэўна, крытыкуюць, але на стадыёне падтрымліваюць. Дзякуй ім за гэта!
– Калі ж каманда пачне перамагаць?
– Як толькі, дык адразу!
Наталля ТУР.
Фота Аляксандры ПАРАХНІ.