На маладзечанскім рынку ўжо багаты выбар маладой бульбы.

Самая буйная, памерам з мужчынскі кулак, каштуе 13 тысяч рублёў. Сярэдніх памераў – каля 10. Самая дробная, з перапялінае яйка – восем тысяч.

Да бульбы прадаюць свежую зялёную  (2 тысячы рублёў) і рэпчатую (9 тысяч) цыбулю.

Тут жа прадаюць і лісічкі (28 тысяч паўлітровы слоік).

Да смачнай вячэры не хапае толькі алею, які сёння каштаваў па 16 тысяч рублёў за бутэльку.

Дэсерт

Сезонныя ягады пахнуць на ўвесь рынак. За чарэшні просяць 36 тысяч рублёў за кілю, а за клубніцы ад 8,5 да 15 тысяч.

Зоя ХРУЦКАЯ.