Каманда, у якой ёсць некалькі маладзечанцаў, выехала на міжнародны турнір учора, 18 чэрвеня.

“Іслач” будзе гуляць у Італіі ад 22 да 29 чэрвеня.
 
Як пераможца групы першагаадборачнага раунда 8-а Кубка Рэгіёнаў УЕФА каманда ФК “Іслач” Мінскага раёна накіравалася ў рэгіён Венета ў Італіі. Там адбудзецца фінальны раунд галоўнага аматарскага турніра Еўропы.
 
У ім прымуць удзел каманды з Беларусі, Італіі, Іспаніі, Азербайджана, Венгрыі, Паўночнай Ірландыі, Расіі, Балгарыі. “Іслач” трапіла ў групу В. 22 чэрвеня яны згуляюць з супернікамі з Каталоніі (Іспанія), 24 з камандай “Алімп” (Расія), 27 з камандай з паўднёва-усходняга рэгіёна Балгарыі.
 
“Іслач” прадставяць наступныя гульцы:
варатары Вадзім Аляшкевіч, Сяргей Нагорскі

абаронцы Сяргей Барадаенка, Уладзіслаў Белікаў, Радыён Брадніцкі, Андрэй Мілін, Антон Савасцёнак

паўабаронцы Аляксандр Данілік, Аляксандр Халадзінскі, Даніла Іаргачоў, Юры Пустаход, Ілля Рахманаў, Віталь Шэлег, Дзяніс Жыліч, Максім Талейка

нападаючыя Сяргей Лынько, Аляксандр Працкевіч, Аляксей Рудзянок.

Паводле football.by.

Фота bff.by.