Паэты Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка ладзяць супольную прэзентацыю сваіх новых кніг у мінскім паб-клубе “Графіці”.

24 чэрвеня ў мінскім паб-клубе “Графіці” (зав. Калініна, 16) адбудзецца супольная прэзентацыя новых паэтычных зборнікаў Анатоля Івашчанкі “Хай так” і Усевалада Сцебуракі “Бег па самаадчуванні”. Абедзве кнігі пабачылі свет у серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Аб гэтым паведаміла прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Усевалад Сцебурака — паэт, празаік, блогер. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Жлобіне. Дзяцінства правёў у Вілейцы. З сям’і лекараў. Бацька Мікалай і маці Інэса працуюць дактарамі ў Вілейцы. Брат Ананатоль – гісторык, кандыдат гістарычных навук. Ад 1998 года стала жыве ў Мінску.

Па адукацыі — гісторык. Быў навуковым супрацоўнікам у Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры РБ. У 2003—2006 гадах вучыўся ў аспірантуры і працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі ў БДТУ, а таксама ў БДПУ. Першая кніга “Крушня” выйшла ў 2007 годзе. Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” у намінацыі “Дэбют” (2004). “Бег па самаадчуванні” — кніга вершаў і празаічных зацемак, напісаных у 2007—2012 гадах.  

У прэзентацыі возьмуць удзел:

Наталля Русецкая

Віталь Рыжкоў

Уладзімір Дрындрожык

Гурт “Re1ikt”

Пачатак у 19:30

Уваход вольны

Паводле:

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Фота Радыё “Свабода”