Могілкі абгароджаныя і прыбраныя толькі з параднага боку. З боку фермы няскошаная трава, усё зарасло бур’яном.

Пра гэту праблему паведамілі “РГ” чытачы.

Замест агароджы там маленькія калкі, адлегласць паміж імі каля пяці метраў.

– Між імі нават танк прайсці можа, не тое, што карова, – кажа жыхар вёскі Ілья. – Я жыву непадалёк ад могілак, і мне ўсё бачна. Цяпер на ферме кароў 12. Ферма прадае свежае цёплае малачко па чатыры тысячы за літр. Гэта, вядома, добра, але калі кароў гоняць на пашу, ім нічога не перашкаджае, каб зайсці на могілкі і нагадзіць там.

Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што прыходзяць памянуць сваякоў і бачаць на могілках сляды “візітаў” кароў. І моўчкі прыбіраюць іх.

Прыкладна два тыдні таму прыбралі і вялікую звалку, якая знаходзілася якраз каля могілак.

Першыя  пахаванні на гэтых ільянскіх могілках былі ў 1998 годзе.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота Вольгі ЮРКЕВІЧ.