Такая з’ява была каля 18 гадзін. Потым хмара пайшла на ўсход.
Заўтра сіноптыкі абяцаюць навальніцу. Як паведамляе pogoda.by, 23 чэрвеня ў сувязі з уплывам атмасферных франтоў на большай частцы Беларусі і Мінскай вобласці чакаюцца навальніцы. У асобных раёнах моцныя ліўні, месцамі пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с.
На Старым Месце лівень стаяў сцяной.
Паліваў будучы найбуйнейшы мясакамбінат у Беларусі…
А ўжо ля кальца дажджом і не пахла.
За некалькі хвілін хмара сыйшла на ўсход. Засталіся глыбокія лужыны, што мачылі пешаходам ногі і даставалі да кратаў радыятара аўтамабіляў.
Зоя ХРУЦКАЯ.
Відэа Андрэя ХРУЦКАГА.